Заходнія гранты трапляюць у постмадэрнісцкія, а ня ў нашы часопісы, заяўляе першы сакратар Саюза пісьменьнікаў Беларусі Анатоль Аўруцін.

Творы савецкіх пісьменнікаў у эпоху перабудовы, якія абрушыліся на галовы непадрыхтаваных чытачоў, сталі ідэалагічнай асновай завяршэння супрацьстаяння дзвюх сістэм, што змагаюцца адна з другой, і крушэння сусветнага сацыялізму.

Літаратура адыграла «вялікую разбуральную ролю» ў тым, што «трэцяя сусветная вайна завяршылася без адзінага стрэлу». Такое меркаванне выказаў першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатоль Аўруцін 31 жніўня ў Мінску на пасяджэнні круглага стала па тэме «Славянская літаратура і выклікі сучаснасці».

«Сёння паслоў заходніх краін можна ўбачыць у Мінску на выставах постмадэрнісцкага, а не рэалістычнага жывапісу. Дый і заходнія гранты трапляюць у постмадэрнісцкія, а не ў нашы часопісы», - зазначыў А.Аўруцін.

А.Аўруцін назваў «незразумелым» з'яўленне айчынных тэлепраграм, дзе брыдкасловяць, а таксама засілле амерыканскай кінапрадукцыі на беларускіх тэлеканалах. Разам з тым, як падкрэсліў А.Аўруцін, у жыцці славян літаратура і хрысціянства «заўсёды ігралі ачышчальную ролю». Пісьменнік мяркуе, што роля літаратуры ў грамадстве павінна пастаянна ўзрастаць, а літаратар-празарлівец заслугоўвае да сябе больш уважлівых адносін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?