Армія запатрабавала ад палітыкаў цягам 48 гадзін вырашыць канфлікты і распрацаваць «дарожную карту» з удзелам усіх палітычных сілаў. Калі гэтага не здарыцца, войска пагражае ўмяшацца. Гэта азначае фактычны ультыматум прэзідэнту Мурсі і кіроўнай партыі «Браты-мусульмане»: падзяліцца ўладай або сысці ў адстаўку і правесці датэрміновыя выбары. З такім зваротам выступіў генерал аль-Сісі — міністр абароны і камандуючы Узброенымі сіламі.

Пратэстоўцаў ён назваў «слаўнымі» і заклікаў далучыць да будучага круглага стала таксама моладзь. Тое, што за апазіцыяй, якая арганізавала пратэсты, стаяць сілавікі, стала ясна, калі напярэдадні пратэстаў тыя не перасцераглі маніфестантаў ад выхаду на вуліцы. Учора пасля масавых мітынгаў у розных гарадах краіны дэманстранты зруйнавалі і папалілі сядзібы кіроўнага руху «Браты-мусульмане». Паліцыя адмовілася іх ахоўваць. У той жа час некалькі высокапастаўленых афіцэраў выступілі са сцэны на плошчы Тахрыр. Фактычна, армія і паліцыя не падпарадкоўваюцца прэзідэнту.

Генералы скарысталіся з масавых пратэстаў, каб паваліць ці, прынамсі, аслабіць першы дэмакратычна абраны ўрад краіны.

У апазіцыі да «Братоў-мусульманаў» стаяць лібералы, левыя нацыяналісты і бізнэсоўцы, звязаныя з рэжымам Мубарака. Яны скарысталіся з незадаволенасці эканамічным спадам, які суправаджае першыя паслярэвалюцыйныя гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?