Просьбу Сноўдэна перадала ў консульскі пункт МЗС Расіі ў аэрапорце Шарамецьева ягоная адвакатка Сара Харысан. Сноўдэн перабываў у транзітнай зале Шарамецьева ўжо восем дзён. Баючыся выдачы ЗША, дзе яго чакаюць суд і турма, ён у спешцы пакінуў Ганконг. Узяў білет праз Маскву да Гаваны і атрымаў абяцанне прытулку ад дыпламатаў Эквадора. Але, баючыся жорсткай рэакцыі ЗША, найвышэйшае кіраўніцтва Эквадора анулявала праязныя дакументы Сноўдэна. Гэта дало падставы Расіі затрымаць яго ў аэрапорце.

Раней паведамлялася, што ён запрасіў прытулку ў 19 краінах адначасова, спадзеючыся, што хоць нейкая дзяржава яго надасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?