Сірыйскія паўстанцы публічна адсеклі галаву каталіцкаму святару ў кляштары на поўначы краіны, паведаміў Ватыкан.

Як перадае інфармацыйнае агенцтва Ватыкана, 49-гадовы Франсуа Мурад быў абезгалоўлены восем дзён таму.

Абставіны смерці святара пакуль не да канца зразумелыя, аднак паведамленні аб тым, што францішканскі кляштар Св Антонія, у якім ён знаходзіўся, падвергся нападу паўстанцаў, пацвердзіліся.

Мясцовыя сірыйскія крыніцы заяўляюць, што нападнікі мелі дачыненне да джыхадзісцкай групоўкі «Фронт аль-Нусра», у сваю чаргу, якая мае цесныя сувязі з «Аль-Каідай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?