Збеглы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн, які цяпер знаходзіцца ў транзітнай зоне маскоўскага аэрапорта Шарамецьева, не прасіў палітычнага прытулку ў Венесуэле. Аб гэтым, як паведамляеІТАР-ТАСС , паведаміў журналістам прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура 2 ліпеня ў Маскве.
На думку Мадуры, Сноўдэн заслугоўвае абароны ў адпаведнасці з міжнародным гуманітарным правам як чалавек, які сказаў праўду. «Лічым важным, што тыя заявы, якія зрабіў гэты малады чалавек, — гэта вялікая праўда аб тым, што капіталістычная эліта ЗША спрабуе кантраляваць свет, — сказаў венесуэльскі лідар. — Яна шпіёніць як за сябрамі, так і за ворагамі, яна шпіёніць за ўсім светам. Так не павінна быць. Гэта павінна праследавацца ў свеце».
Мадура падкрэсліў, што Сноўдэн «нікога не забіў, не заклаў бомбу». «Тое, што ён зрабіў, — гэта сказаў вялікую праўду, каб прадухіліць войны ў свеце.Сноўдэн заслугоўвае абароны міжнароднага гуманітарнага права як малады чалавек, які сказаў вялікую праўду. Сусветная супольнасць павінна на гэта адрэагаваць. Моладзь свету павінна на гэта адрэагаваць», — заявіў прэзідэнт Венесуэлы.
а таксама інвестыцыйныя пагадненні ў нафтагазавай сферы. Гэта тое, што мы павязем з сабой».Адказваючы на пытанне, ці павязе ён з сабой Сноўдэна з Масквы, Мадура сказаў: «Тое, што мы збіраемся з сабой павезці, гэта многія пагадненні, якія мы падпішам з Расіяй,
0
0
0
0
0
0