Дзяржаўная сімволіка Беларусі адлюстроўвае непарыўную сувязь гістарычнага і сучаснага этапаў станаўлення краіны.

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі адкрыцця плошчы Дзяржаўнага сцяга.

Як адзначыў Лукашэнка,

чырвона-зялёнае палотнішча Дзяржаўнага сцяга з’яўляецца сімвалам суверэнітэту і свабоды, імкненне да якіх беларусы пранеслі праз стагоддзі.

Паводле яго слоў, шлях да атрымання дзяржаўнасці, які выпаў на долю беларусаў, быў складаным і цярністым: «Толькі ў ХХ стагоддзі мы атрымалі шанец на самавызначэнне.

Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка стала першым крокам да незалежнасці, падмуркам для стварэння суверэннай Беларусі. Выступіўшы адным з заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, БССР у 1951 годзе прыняла новы, чырвона-зялёны сцяг, які падкрэслівае самабытнасць і незалежнасць дзяржавы».

«Для мільёнаў нашых суграмадзян дзяржаўныя сімвалы БССР ўвасабляюць дасягненні, якіх Беларусь дамаглася ў савецкі перыяд. Менавіта таму на рэферэндуме ў 1995 годзе беларусы выбралі цяперашнія сцяг, герб, гімн, якія адлюстроўваюць непарыўную сувязь гістарычнага і сучаснага этапаў станаўлення краіны», — падкрэсліў ён.

«Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь — неад’емная частка нашага мінулага і сучаснасці. Чырвоная паласа на ім — адлюстраванне мужнасці народа, крывёю адстаяў сваю свабоду. Зялёная — колер жыцця і надзеі, колер нашых лясоў, лугоў і палёў, сведчанне мірнага і працавітага характару беларусаў. Белая паласа з арнаментам — сімвал нашай чысціні і высокай духоўнасці, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
— Пад гэтым сцягам Беларусь амаль два дзесяцігоддзі дынамічна развіваецца і сцвярджае сябе на міжнароднай арэне. Ён ахінае нашы спартыўныя перамогі, лунае на найвышэйшых вяршынях і канцавоссях планеты, прадстаўляе нашу краіну ў іншых дзяржавах, змацоўвае нацыянальная згода і патрыятычны дух беларускага народа».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?