Кацярына Карстэн

У нямецкім Мюнхене на мінулым тыдні прайшоў чэмпіянат сьвету па акадэмічным веславаньні. Для нашай зборнай ён прынёс шэраг прыемных момантаў.

Найперш яны зьвязаныя зь іменем Кацярыны Карстэн (у дзявоцтве Хадатовіч). Ураджэнка Крупшчыны не пакінула ніякіх шанцаў сваім суперніцам і стала пяціразовай чэмпіёнкай сьвету.

Таксама яна мае два залатыя мэдалі Алімпіяд (Атлянта‑1996 і Сыднэй‑2000). Апошнія гады Кацярына жыве ў Нямеччыне, на радзіме мужа.

Золата ў алімпійскай дысцыпліне заваявала і наша двойка‑распашная ў складзе Юліі Бічак і Натальлі Гелах. Някепская пэрспэктыва вымалёўваецца перад Алімпіядай у Пэкіне, якая пройдзе праз год.

У Мюнхене беларускія весьляры апроч мэдалёў заваявалі яшчэ дзьве алімпійскія ліцэнзіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?