Харчовая крама "Палессе" ў Старобіне пашкоджаны ў выніку пажару ноччу 3 ліпеня.

Паведамленне пра пажар паступіла ў 0.29 пасля спрацоўвання сігналізацыі. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, убачылі, што з будынка магазіна ідзе дым. Пажар быў ліквідаваны прыкладна праз паўгадзіны.

Агнём знішчаны касавы апарат, пашкоджана халадзільная вітрына, закураныя столь і тавары ў гандлёвай зале. Як мяркуецца, прычына пажару — кароткае замыканне касавага апарата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?