Як будзе забяспечана ахова парадку падчас чарговага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», які адкрываецца на наступным тыдні ў Віцебску, — распавёў начальнік Віцебскай міліцыі Ігар Яўсееў.
— Забяспечваць ахову парадку будуць каля 600 супрацоўнікаў міліцыі і ваеннаслужачых унутраных войскаў. Для ўзмацнення сіл Віцебскага гарнізона міліцыі будуць запрошаны калегі з Гродзенскай, Гомельскай і Мінскай абласцей,— расказаў Ігар Яўсееў, начальнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. — Не толькі ў абласным цэнтры,
але і ў Полацку таксама будзе ўзмоцнены кантроль за грамадскай бяспекай.Зразумела, што многія прыезджыя падчас віцебскага фестывалю захочуць убачыць Полацк — адну са святынь праваслаўя…
Парадак на дарогах будзе забяспечвацца і новымі аўто, а таксама міліцыянерамі на скутарах.А вось
Як расказаў Ігар Яўсееў, па традыцыі, чакаецца прыезд на фестываль Лукашэнкі, таму прымаюцца асаблівыя меры бяспекі.
Міліцыя ў гэтым пытанні цесна супрацоўнічае з КДБ і прадстаўнікамі службай бяспекі прэзідэнта.
Акрамя таго, напярэдадні пачатку фестывалю даследаваны падвалы і дахі жылых дамоў, каб не дапусціць магчымых тэрактаў, дыверсій і фактаў хуліганства.
Па добрай традыцыі, перад пачаткам фестывалю бяздомныя праходзяць «планавую ізаляцыю»: іх лечаць у бальніцах.Упраўленне аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама выдзеліла ложкі ў медыцынскіх установах для гэтай катэгорыі грамадзян. Іх таксама спрабуюць «адвучыць» ад ужывання алкаголю.
Улячэбна-працоўныя прафілакторыі накіроўваюцца і дэбашыры,з-за якіх пакутуюць сваякі, суседзі.
У віцебскім выцвярэзніку, разлічаным на адначасовае абслугоўванне 15 кліентаў, напярэдадні фестывалю праведзены касметычны рамонт.Для паслуг «гасцей» тут заўсёды чысты ложак і душавая. Фельчары аказваюць першую медыцынскую дапамогу. Дарэчы, як падкрэсліў кіраўнік міліцыі Віцебшчыны, сёлета ў вобласці на працу выцвярэзніка не паступіла ні адной скаргі. Не сакрэт, што многія беларусы з іншых рэгіёнаў, якія нават не купілі квіткі на фестывальныя канцэрты, проста прыязджаюць на дзянёк у Віцебск — на «базар». Сёлета, улічваючы наплыў прыезджых у мінулыя гады (а ў асноўным да Віцебска яны дабіраюцца па чыгунцы), будзе ў 2 разы павялічана колькасць супрацоўнікаў аховы грамадскага парадку на транспарце.
НаАпошнія ў якасці спонсарскага падарунку былі перададзены міліцэйскаму ведамству прадстаўнікамі карпаратыўнага фэсту «Газпрама» — «Факел», які нядаўна праходзіў у Віцебску.кантрольна-прапускных пунктах у Летні амфітэатр — галоўную сцэнічную пляцоўку «базару» — будуць устаноўлены новыя рамачныя дэтэктары павышанай адчувальнасці.
Так што падчас «базару» будзе ўсё спакойна, паабяцалі ва ўпраўленні ўнутраных спраў.
0
0
0
0
0
0