20 чэрвеня рыбак са шматгадовым стажам Уладзімір Чамадураў упершыню ў жыцці злавіў піранню.
Прычым не недзе
Па вонкавым выглядзе вылаўленую рыбу можна класіфікаваць як звычайную піранню (Pygocentrus nattereri) — гэта адзін з самых вядомых відаў піранняў, мае рэпутацыю прэснаводнага драпежніка, небяспечнага для жывёл і чалавека.
Гэты від водзіцца ў рэках паўднёваамерыканскага кантынента. Як рыба трапіла ў мінскую водную сістэму — застаецца загадкай. Даўжыня злоўленай піранні — 25 см. Рыба была засушана, каб пасля зрабіць пудзіла.