Пра гэта паведаміла 4 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік упраўлення нарыхтовак Белкаапсаюза Таццяна Кірпічэнка.

«Мы бачым па cённяшнім становішчы, што не возьмем той аб’ём, які сабралі летась, і, адпаведна, калі будзе тры тысячы тон, мы іх адгрузім на экспарт», — сказала яна. Кірпічэнка паведаміла, што тры прадпрыемствы Белкаапсаюза займаюцца шокавай замарозкай чарніц. «Так мы атрымліваем дадатковы кошт, і цана адпаведна іншая, і мы плануем адгрузіць на экспарт практычна ўсё, што атрымаем, пакінуўшы крыху для патрэбнасці нашага гандлю і прамысловай перапрацоўкі», — зазначыла прадстаўнік Белкаапсаюза.

Асноўнымі краінамі экспарту з’яўляюцца Літва, Польшча, Германія.
«У мінулыя гады мы крыху пастаўлялі ў Кітай, але гэта далёка, і адгрузка ўсё роўна вялася цераз Еўропу», — паведаміла Кірпічэнка.

Прыём дзікарослых чарніц пачаўся 24 чэрвеня. Закуплена 250 тон. «Гэтая лічба значна меншая за леташнюю. Прыродныя катаклізмы, позняя вясна адбіліся на якасці і колькасці ягад. Мы адстаем ад мінулага года, калі была закупленая рэкордная колькасць чарніц — 5,5 тыс. тон», — сказала начальнік упраўлення нарыхтовак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?