Пра гэта паведамляецца на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу.

Ведамства інфармуе, што 2 ліпеня 2013 Беларускім дзяржаўным ветэрынарным цэнтрам у паталагічным матэрыяле, адабраным ад пяці трупаў свіней, якія належаць філіялу «Лучоса» ААТ «Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў", выяўлены генетычны матэрыял узбуджальніка афрыканскай чумы свіней (АЧС).

3 ліпеня дыягназ быў пацверджаны ў Дзяржаўнай навуковай установе «Усерасійскі навукова-даследчы інстытут ветэрынарнай вірусалогіі і мікрабіялогіі» (г. Пакроў, РФ), якая з'яўляюцца рэферэнтным цэнтрам Міжнароднага эпізаатычнага бюро.

Дзяржаўнай ветэрынарнай службай Рэспублікі Беларусь праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па ліквідацыі ачага і недапушчэнні распаўсюджвання захворвання. Гаворыцца на сайце Дэпартамента.

Нагадаем, што 21 чэрвеня пра ўспышку АЧС у Гродзенскім раёне паведаміў Рассельгаснагляд. Услед за ім інфармацыю пацвердзілі ветслужбы Беларусі.

25 чэрвеня пры Саўміне быў створаны адмысловы штаб на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі Міхаілам Русым. Задача штаба — «прыняцце аператыўных рашэнняў і каардынацыі сітуацыі па барацьбе з чумой свіней».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0