Выпадковы сэкс робіць нас больш неспакойнымі і дэпрэсіўнымі. Да такой высновы прыйшлі даследчыкі з Універсітэта штата Каліфорнія.

Маладыя людзі, што абіраюць выпадковы сэкс без абавязацельстваў, больш схільныя пасля пакутаваць ад дэпрэсій, высветлілі амерыканскія навукоўцы. Яны правялі найбуйнейшае даследаванне ў гэтай галіне і высветлілі, што сэксуальныя сувязі з людзьмі, знаёмства з якімі доўжыцца менш за тыдзень, значна падвышаюць у арганізмах маладых людзей узровень трывогі, сацыяльнага напружання і дэпрэсіі. У даследаванні прынялі ўдзел 3900 гетэрасексуальных студэнтаў.

11% удзельнікаў (пераважна мужчыны) прызналіся ў тым, што за апошні месяц мелі выпадковыя палавыя кантакты. І мужчыны, і жанчыны, якія аддаюць перавагу выпадковаму сэксу, у роўнай ступені дэманстравалі вялікую дэпрэсіўнасць пасля інтымных сувязяў. Навукоўцы завілі, што выпадковы сэкс у маладых людзей негатыўна асацыюецца з агульным самаадчуваннем і пазітыўна з псіхалагічнымі засмучэннямі.

Раней навукоўцы высветлілі, што сэкс з незнаёмцам жанчыны ўспрымаюць куды больш траўматычна, чым мужчыны, і гэта, верагодна, звязана з падвойнымі стандартамі, пры якіх мужчынская здрада ацэньваецца ў грамадстве значна больш мякка, чым жаночая. Але ў дадзеным даследаванні ніякага гендэрнага адрознення ва ўзроўні дэпрэсій і турбот пасля выпадковага сэксу выяўлена не было.

Псіхалагічныя праблемы пасля выпадковага сэксу зразумелыя — гэта следства парушэння сацыяльных нормаў. А вось што прымушае людзей адважвацца на падобныя кароткія раманы? Навукоўцы не змаглі знайсці дакладны адказ, але мяркуюць, што прычынай выпадковага сэксу могуць быць наяўныя ў чалавека псіхалагічныя праблемы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?