Першапраходцам стала мінскае «Дынама», якое ў першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы сустракалася з літоўскай «Круояй».

Першая сустрэча прайшла ў Шаўляі. Праз тыдзень каманды правядуць матч у адказ у Мінску (стадыён «Трактар»).

Праўда, другая сустрэча можа стаць фармальнасцю. У першай жа сустрэчы «дынамаўцы» знялі пытанні аб пераможцы дуэлі.

Першы тайм футбалісты «Круоі» гераічна адбіваліся ад наскокаў беларусаў. Хаця, калі быць шчырымі, то і «Дынама» ў атацы не ставіла перад супернікамі невырашальных задач. Хай прагучыць як штамп, але ў атацы вельмі не хапала румынскага форварда Косціна Курэлі, якога мінчукі так і не змаглі набыць.

Знайшоўся іншы легіянер. Уругваец Эрнан Фігерэда паклаў пачатак разгрому літоўцаў. Паўднёваамерыканец добра выбраў пазіцыю пасля флангавага паса Ігара Стасевіча, абаронцы не дацягваліся да Фігерэды — 1:0.

Пасля гэта гуляць стала адназначна лягчэй. Паліцевіч пасля вуглавога забіў галавой. А апошні гол аформіў малады Глеб Расадкін, які быў шустрэй астатніх на дабіванні — 3:0.

Выглядае, што «дынамаўскаму» штабу можна пачынаць вывучаць наступнага суперніка — заграбскі «Лакаматыў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?