Дактары парэкамендавалі сваякам Нэльсана Мандэлы адключыць яго ад апарата жыццезабеспячэння. Медыкі прыйшлі да высновы, што былы прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі знаходзіцца ў «перманентным вегетатыўным стане».

Звесткі аб заключэнні дактароў утрымліваюцца ў судовым дакуменце ад 26 чэрвеня, які апынуўся ў распараджэнні AFP 4 ліпеня. Агенцтва са спасылкай на атрыманыя ім матэрыялы паведамляе таксама, што сваякі экс-прэзідэнта

лічаць прапанаванае рашэнне вельмі верагодным, бо не хочуць «працягваць пакуты» Мандэлы.
Вывучыць стан былога прэзідэнта суду ў ПАР прыйшлося ў сувязі з разглядам сямейнай спрэчкі пра перапахаванне траіх яго дзяцей.

Вегетатыўны стан характарызуецца няздольнасцю хворага да самаадвольнай ментальнай актыўнасці з-за пашкоджанняў або дысфункцыі паўшар'яў галаўнога мозгу. 94-гадовага Мандэлу, які 8 чэрвеня трапіў у лякарню з-за лёгачнай інфекцыі, 27 чэрвеня прыйшлося падключыць да апарата штучнага дыхання.

***

Нэльсан Мандэла атрымаў вядомасць як праваабаронца ў перыяд існавання ў ПАР апартэіду, ён 27 гадоў правёў у турме і выйшаў на волю ў 1990 годзе. Затым ён атрымаў Нобелеўскую прэмію міру і з 1994 па 1999 год быў першым чарнаскурым прэзідэнтам Паўднёвай Афрыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?