У бліжэйшыя дні тэмпература паветра ў краіне на 1–5 градусаў перавысіць кліматычную норму, характэрную для ліпеня,
паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

«Надвор’е, якое ўстанавілася на тэрыторыі Беларусі, ужо на 1–3 градусы перавышае ліпеньскую кліматычную норму», — дадала галоўны сіноптык, адзначыўшы, што тэмпература вады ў рэках і азёрах складае ад 20 да 24 градусаў. «Такія ж тэмпературы вады цяпер назіраюцца на чарнаморскіх курортах», — растлумачыла прадстаўнік гідраметэацэнтра.

У бліжэйшыя суткі, 5 ліпеня, на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць яшчэ больш цёплае кантынентальнае паветра з усходу, тэмпература прадоўжыць павышацца. Як сказала Людміла Парашчук, дзённае цяпло не дасць магчымасці начному паветру астыць ніжэй за плюс 13–18 градусаў.

Пасля апоўдня тэмпература паветра складзе 26–29 градусаў вышэй за нуль, месцамі паветра прагрэецца да 30–31 градуса.
«Пры гэтым сярэднясутачная тэмпература паветра на 3–5 градусаў перавысіць сярэднямесячную ліпеньскую норму», — дадала Людміла Парашчук. Ноччу прагназуецца пераважна без ападкаў, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер будзе ноччу слабы, днём — няўстойлівы умераны, пры навальніцах — парывісты.

У суботу малаактыўны атмасферны фронт ад далёкага цыклону над Белым морам, які пачне перамяшчацца праз тэрыторыю рэспублікі, прынясе з сабой нямнога дажджоў і пачне павольна адцясняць вельмі цёплае паветра з тэрыторыі Беларусі на ўсход. «Тэмпература паветра ў ноч з пятніцы на суботу складзе плюс 13–20 градусаў,

у сярэдзіне дня прагназуецца плюс 24–29 градусаў, па паўднёвым усходзе краіны ўсё яшчэ будзе горача — да плюс 32 градусаў», — растлумачыла Людміла Парашчук.

У нядзелю, 7 ліпеня, ноччу месцамі, а днём толькі па паўднёвым усходзе краіны чакаюцца кароткія дажджы з навальніцамі, стане крыху халадней. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 11–17 градусаў, днём чакаецца ад 22 да 27 вышэй за нуль. Па паўднёвым усходзе паветра будзе на некалькі градусаў цяплейшым.

Паводле слоў Людмілы Парашчук,

у пачатку наступнага тыдня тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам поля павышанага атмасфернага ціску і няўстойлівых паветраных мас, якія паступаюць з Балтыйскага мора.
У асобных раёнах будуць ісці кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер чакаецца паўночны і паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 8–15, па паўднёвым усходзе — да 17 градусаў са знакам плюс.
Днём прагназуецца плюс 20–26, па поўдні чакаецца да плюс 28 градусаў.

У сераду, 10 ліпеня, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ноччу чакаецца ў межах плюс 9–16, днём будзе ад 18 вышэй за нуль па поўначы да плюс 27 градусаў па поўдні краіны.

«Паводле папярэдняга прагнозу, у другой палове наступнага тыдня стане яшчэ халадней, адчуванне прахалоды ўзмоцніць парывісты паўночны вецер»,
— дадала Людміла Парашчук.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?