«Адпачываў на Мінскім моры, дзе ў яго будаваўся дом. Адзначаў з блізкімі і найлепшымі сябрамі дзень нараджэння: за дзень да смерці яму споўнілася 50 гадоў. Але святкаванне перанеслі на выхадны, на 3 ліпеня. Няшчасны выпадак. Ён загінуў з усмешкай на твары», — кажуць родныя, але не ўдакладняюць прычыну смерці.

«Яго прыціснула калонай, як мне патлумачылі», — расказаў адзін са знаёмых Ігара. У двары вісеў гамак. Ігар скочыў на яго, і павалілася калона, да якой гамак быў прывязаны. Такі недарэчны выпадак.

Развітанне з Ігарам Міклашэвічам адбудзецца 5 ліпеня ў Мінску а 13-й гадзіне па адрасе Ракасоўскага, 55. Пахаванне на могілках у Мінскім раёне, каля Сёмкавага Гарадка.

«Любіў спевы...»

Скульптар Гэнік Лойка сябраваў з Міклашэвічам з пачатку 1980-х. «Калі ў Майстроўні ў асноўным былі лірыкі і мастакі, то Ігар і Сяргей Санько прадстаўлялі фізікаў. Ён прыходзіў на кожную спеўку, хаця яму цяжка даваліся спевы. Але не пакідаў. Яму патрэбна было беларускамоўнае асяроддзе. І калі мы вярталіся са спевак у тралейбусе, Ігар усё заклікаў спяваць беларускія песні. Так мы неслі беларускасць у народ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?