Надзея Каткавец стала намесніцай Віктара Шэймана.

Надзея Каткавец стала намесніцай Віктара Шэймана.

Надзея Каткавец у маладосці.

Надзея Каткавец у маладосці.

Адна з самых запамінальных беларускіх чыноўніц Надзея Каткавец прызначаная намеснікам кіраўніка спраў прэзідэнта.

Дагэтуль яна працавала ў Маскве — была дырэктарам дэпартамента аграпрамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Праца была не надта складаная, затое прыбытковая.

«Наша Ніва» ўзгадвае пяць фактаў з біяграфіі Надзеі Каткавец.

Шклоўская

Надзея Каткавец нарадзілася на Палессі, у вёсцы Тышкавічы Іванаўскага раёна ў 1960.

Аднак слава і ўлада прыйшла да яе ў іншых краях.

Пасля працы ў Тамбоўскай вобласці Надзея трапіла ў шклоўскі саўгас «Гарадзец», той самы якім кіраваў Аляксандр Лукашэнка. Каткавец працавала ў яго галоўным эканамістам.

Сваю падначаленую будучы кіраўнік дзяржавы не забыўся. Стаўшы прэзідэнтам, прызначыў яе кіраўніком узорнага калгаса «Усход» у Атоліна пад Мінскам.

Міністэрскую кар’еру Каткавец пачала ў 2003. З атолінскага «Усходу» яе перавялі на пасаду намесніцы, а пасля і першай намесніцы міністра сельскай гаспадаркі. На сваёй пасадзе яна была адным з галоўных доўгажыхароў сярод лукашэнкаўскіх чыноўнікаў.

Шматдзетная маці

У Атоліна Каткавец пабудавала свой дом, туды перавезла з Тышкавічаў старэнькую маму пасля смерці бацькі.

У самой Надзеі чацвёра дзяцей, і ўсе хлопцы.

А вось наконт яе мужаў інфармацыі няма. Ды і прозвішча ў чыноўніцы засталося дзявочае. А вось у аднаго з сыноў прозвішча Гарбузаў.

Любіць гісторыю, дэкаратыўныя кветкі і піражкі

У інтэрв’ю «Звяздзе» чыноўніца расказала пра свае разнастайныя хобі.

Надзея любіць гісторыю, асабліва перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Пасля школы хацела паступаць на гістфак Брэсцкага педінстытута,

прызнавалася яна.

У вольны час Каткавец гатуе піражкі — з сасіскамі, варанай каўбасой, згушчонкай… А таксама даглядае некалькі дзясяткаў вялікіх гаршкоў з дэкаратыўнымі кветкамі.

Сярод відаў спорту яна аддае перавагу баскетболу і скачкам у вышыню.

Хаацічэская прамоўца

Каткавец магла застацца адной з мноства шэрых чыноўнікаў, пра існаванне якіх узгадваюць толькі пры іх адстаўцы, калі б не незвычайную манеру маўлення.

Можна сказаць, што яна гаворыць па-беларуску расійскімі словамі.

Відэа з яе прэс-канферэнцый глядзяць дзясяткі тысяч чалавек, а яе «хаацічэскі сложаныя цэны» сталі інтэрнэт-мэмам. «Я думаю, што как бы нам у гэтай связі ў аб’ясненні этаму вапросу і можэт быць дажа не этаму вапросу, а как бы нашай пазіцыі, што лі да… — што ўсё-такі мы яшчэ далеко па многіх пазіцыях ад міравых цэн і ад цэн… і ад цэн, на прадукцыю каторых даходзіць да канечнага пакупацеля ў нашых… у нашых странах… странах нашы… саседзяў» — вось узор яе прамовы.

Зрэшты,

пры ўсёй бяссувязнасці свайго маўлення Надзея Каткавец — добра адукаваны чалавек. Яна скончыла два ВНУ. У 1987 — Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, а ў 2006 — прэзідэнцкую акадэмію кіравання.

Найлепшыя прамовы Надзеі Каткавец

Не адмоўце сабе ў задавальненні яшчэ раз паслухаць Надзею.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?