«Парламент Кыргызстана гатовы аказаць падтрымку праваахоўным органам у экстрадыцыі Курманбека Бакіева з Беларусі», — заявіў спікер парламента Асылбек Жээнбекаў на прэс-канферэнцыі 5 ліпеня, перадае інфармагенцтва www.24.kg.

Паводле слоў спікера, ён асабіста перадаў кіраўніцтву Нацыянальнага сходу Беларусі патрабаванне аб выдачы Бакіевых. «Кіраўніцтва сілавых структур па сваіх каналах неаднаразова звярталася з такім жа запытам, але афіцыйны Мінск адмаўляў, матывуючы тым, што зараз Бакіевы — грамадзяне Беларусі. Але гэта не аргумент, Бакіеў учыніў злачынства, калі быў грамадзянінам Кыргызстана, і ён павінен адказаць перад нашым законам», — упэўнены Асылбек Жээнбекаў.

Курманбек Бакіеў з неафіцыйнай жонкай і двума дзецьмі прыехаў у Беларусь па асабістым запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі 19 красавіка 2010 года пасля дзяржаўнага перавароту ў Кыргызстане. Падчас перавароту загінулі каля 90 чалавек, прыкладна тысяча атрымалі раненні. Курманбек Бакіеў, яго брат Жаныбек, сын Марат і іншыя набліжаныя завочна былі абвінавачаныя ў масавым забойстве, спалучаным з перавышэннем службовых паўнамоцтваў, і аб’яўлены ў міжнародны вышук. Новыя ўлады Кыргызстана неаднаразова звярталіся ў Генпракуратуру Беларусі з просьбай аб выдачы Бакіева, але атрымлівалі адмову. На думку беларускага боку, прававых падстаў для задавальнення просьбы аб выдачы Бакіева няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?