Сёння, 6 ліпеня, 760-я ўгодкі каранацыі вялікага князя Міндоўга (1253 год), які запачаткаваў Літоўска-беларускую дзяржаву. Першай сталіцай дзяржавы, нагадаем, быў наш Наваградак.
У Беларусі на афіцыйным узроўні святы, звязаныя з Вялікім Княствам Літоўскім, не адзначаюцца, у адрозненне ад савецкіх. У той жа час нашы суседзі па колішняй дзяржаве захоўваюць памяць пра тыя падзеі.
Сёння а 21-й гадзіне літоўцы усяго свету ўжо пяты раз будуць выконваць «Нацыянальную песню».

Спачатку яе пачнуць выконваць у Новай Зеландыі, у суботу ўвечары, «Нацыянальная песня» праляціць над Аўстраліяй, Расіяй, Грузіяй, Турцыяй, а потым дойдзе да Літвы. З Літвы яе выкананне падхопяць Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Гавайскія выспы, Аргенціна і ЗША.

«Падарожжа «Нацыянальнай песні» а свеце — гэта дзве кранальныя хвіліны, у час якіх літоўцы усяго свету ў адзін і той жа час выконваюць гімн краіны.

Гімн будуць выконваць літоўскія грамады ў больш чым 20 месцах свету. У Вільні літоўцы збяруцца на плошчы Вінцаса Кудзіркі, аўтара песні, дзе яму і ягонаму твору стаіць густоўны помнік, а ў Коўне людзі збяруцца ля замка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?