Ноччу і раніцай 7 ліпеня (нядзеля) па ўсходзе краіны чакаюцца навальніцы, перададзены аранжавы ўзровень небяспекі.

Прагназуецца пераменная змарнасць. Па ўсходзе краіны кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай дождж. Вецер паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе плюс 11-17, па паўднёвым усходзе да плюс 19, максімальная днём будзе ад плюс 22 па паўночным захадзе да плюс 29 па паўднёвым усходзе.

У Беларусі існуе чатыры ўзроўні небяспекі надвор'я: ад зялёнага (штыль) да чырвонага (паміж імі жоўты і аранжавы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?