Грамадства2424

У Віцебску адновяць Сафійскі сабор паводле ўзору Полацкай Сафіі ХІ ст. — прапанова Сінода БПЦ

Так пастанавіў Сінод БПЦ.

Пра гэта было пастаноўлена на святым Сінодзе Беларускай праваслаўнай царквы 5 ліпеня 2013 г.

Падчас пасяджэння Сінода быў заслуханы рапарт архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя з прапановай аб узвядзенні ў г. Віцебску на беразе Заходняй Дзвіны Сафійскага сабора па вобразу Полацкай Сафіі ХІ стагоддзя.

«Увасабленне гэтага праекта асабліва актуальна ў сувязі з святкаваннем у 2013 годзе 1025-годдзя Хрышчэння Русі.

Закладка каменя ў падмурак сабора Святой Сафіі ў Віцебску можа стаць адным з пунктаў святкавання. Прататыпам віцебскага храма служыць Полацкая Сафія XI ст. — сабор, збудаваны ў сваю чаргу паводле вобразу Сафіі Канстанцінопальскай і які мае аналагі ў Кіеве і Ноўгарадзе.
Полацкая Сафія — яркі сімвал адзінства ўсходніх славян ў Хрысце, а таксама духоўнай пераемнасці паміж Візантыяй і Руссю. Ва уніяцкую эпоху Полацкі Сафійскі сабор быў радыкальна перабудаваны, і сёння яго знешні выгляд мае вельмі мала агульнага з першапачатковым. Уяўляецца магчымым ўвасобіць аблічча Полацкай Сафіі XI стагоддзя ў Віцебску», — казалася на пасяджэнні Сінода БПЦ.

На пасяджэнні Сінода было пастаноўлена інфармацыю архіепіскапа Дзмітрыя прыняць да ведама, ухваліць прапанову аб будаўніцтве Сафійскага сабора ў г. Віцебску паводле ўзору Сафійскага сабора ХI ст.

***

Сафійскі сабор у Полацку быў пабудаваны ў XI ст. У плане сабор уяўляў сабой чатырохкутнік з пяццю нефамі і трыма апсідамі гранёнай формы. Тры сярэднія нефы вылучаліся, што стварала ўражанне выцягнутасці і набліжала крыжова-купальны храм да базілікальнага тыпу. Памеры Полацкай Сафіі з поўначы на поўдзень былі 26,2 м, з захаду на ўсход — 25,5 м.

У XVIII ст. пасля таго, як Сабор быў зруйнаваны расійскім войскам у 1710 г., ён быў радыкальна перабудаваны ў стылі Віленскага барока.

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам1

Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц9

Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу. Навошта?

Учора ў Беларусі было не больш за +13°С1

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць