Новым кіраўніком егіпецкага ўрада можа стаць лідар ліберальнай апазіцыі Махамед эль-Барадэі. Пра гэта 6 ліпеня абвясціла грамадская кааліцыя, якая дамаглася звяржэння прэзідэнта-ісламіста Махамеда Мурсі. Эль-Барадэі будзе прыведзены да прысягі пазней у суботу.

Раней, у разгар супрацьстаяння прыхільнікаў і праціўнікаў Мурсі, менавіта былы дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) эль-Барадэі быў абраны рознымі апазіцыйнымі фракцыямі ў якасці адзінага прадстаўніка на перамовах з уладамі аб змене рэжыму.

Эль-Барадэі быў егіпецкім дыпламатам, якога абралі дырэктарам МАГАТЭ. На міжнароднай пасадзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію міру.

Пасля сканчэння працы ў МАГАТЭ ён вярнуўся ў егіпецкую палітыку і актыўна падтрымаў апазіцыю аўтарытарнаму рэжыму Мубарака. Аднак ён адмовіўся балатавацца на першых пасля рэвалюцыі прэзідэнцкіх выбарах, бо лічыў іх не да канца свабоднымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?