Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура прызначыў новым міністрам абароны жанчыну — адмірала Кармэн Мелендэс.

Цырымонія прызначэння новага кіраўніка ваеннага ведамства прайшла ў Музеі рэвалюцыі ў Каракасе, дзе спачывае саркафаг з целам Уга Чавэса.

51-гадовая Кармэн Тэрэса Мелендэс Рывас уступіла ў шэрагі ўзброеных сіл у 1979 г., калі жанчынам упершыню было дазволена служыць у арміі. Апроч ваеннай адукацыі, яна мае навуковую ступень у галіне эканомікі.

Званне адмірала К.Мелендэс атрымала ў гады кіравання У.Чавэса. Яна была адной з блізкіх паплечніц памерлага прэзідэнта, займала розныя пасады ва Узброеных сілах Венесуэлы. У кастрычніку 2012 г. У.Чавэс надаў ёй шырокія паўнамоцтвы на інспектаванне дзяржаўных органаў пры расследаванні заяваў пра выпадкі карупцыі і неэфектыўнасці дзяржаўных службаў.

К.Мелендэс зменіць на пасадзе міністра Дыега Малера, які стаў на чале Узброеных сіл у кастрычніку 2012 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?