Эканоміка77

Брэсцкі завод «Газаапарат» прыпыніў працу: затаваранасць складоў

Работнікаў на тыдзень адправілі ў вымушаныя адпачынкі.

Сярэдні рабочы за гэты месяц атрымае 6 мільёнаў, а не 8, як звычайна. Прычына: газавыя пліты больш няма куды складаць.

Гэтым прадпрыемствам валодае расійскі «Газпрам». Яно было адным з самых паспяховых у Брэсце. Трапіць туды на працу было няпроста. Аднак праблемы са збытам, што затармазілі беларускую прамысловасць, з’явіліся і на ім. Праблемы «Газаапарата» тыя самыя, што і ў МАЗа. З ростам узроўню жыцця ў Расіі спажывец там пераходзіць на больш якасную прадукцыю заходніх марак.

Самі работнікі прызнаюць, што канкурэнтаздольнасць іх прадукцыі падае. «Мая дачка купіла сабе ў Польшчы кітайскі «Электралюкс». Там жарачная шафа лепшая, а каштаваў ён ёй у два разы танней», — сказаў «Нашай Ніве» Пятро П.

Самая кепская сітуацыя ў Берасці — на дывановым камбінаце. Там поклады дываноў даўно і стабільна перавышаюць усе нарматывы і ніхто не ведае, як наладзіць збыт.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

Усе навіны →
Усе навіны

У Жытоміры прагучаў моцны выбух1

«Ён міністр з часоў нараджэння Хрыстовага і яшчэ ні разу не сказаў нічога вартага». Марк Рутэ без дыпламатыі выказаўся пра Сяргея Лаўрова4

Экс-караля хіп-хопа P. Diddy апраўдалі па абвінавачванні ў гандлі людзьмі. Але яму ўсё адно пагражае 20 гадоў турмы

Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву3

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі3

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт3

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя5

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць