7 ліпеня праваслаўныя Рускай праваслаўнай царквы святкуюць дзень Святога Івана (Іаана) Прадвесніка. Каталікі тое свята адзначылі 24 чэрвеня.
Перад Іванам традыцыйна святкуецца Купалле — свята вяршыні лета.
Каля Івана збіраюць зёлкі: у гэты час многія кветкі самыя памоцныя.