Эканоміка1010

Даляр перайшоў сімвалічную мяжу 9000 рублёў

Афіцыйны курс даляра сёння складае 8840 рублёў. Гэта яшчэ не рэкордны максімум, хоць і вельмі блізка ад яго.

Камерцыйныя банкі імкнуцца выстаўляць курс продажу і куплі валюты, не выходзячы за дыяпазон плюс/мінус 2% ад афіцыйнага курса. Такім чынам, ужо цяпер курс продажу даляра можа дасягаць 9010 рублёў.

Ад раніцы панядзелка «Банк БелВЭБ» і «Хоум Крэдыт Банк» прадаюць даляры па 9000 рублёў.
Ненашмат ад іх адстае «Дэльтабанк» — 8990 рублёў.

У дзяржаўным «Беларусбанку» ў Мінску даляры прадаюцца па 8950–8990 у залежнасці ад аддзялення.
У рэгіёнах жа сімвалічная мяжа была пераадолена яшчэ ў выходныя.

Найлепшы курс продажу ў «Банку Масква-Мінск» — 8900 рублёў.

Пры гэтым дэвальвацыі беларускага рубля фармальна няма — ад пачатку года кошык валют нават патаннеў.

Рэч у тым, што расійскі рубель сёлета слабее — у дачыненні да яго беларуская валюта ўзмацнілася амаль на 6%. Затое ў адносінах да даляра саслабела на 3%.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць