У Еўрасаюзе зацвердзілі рашэнне пра далучэнне Латвіі да еўразоны з 1 студзеня 2014 года.

Міністры фінансаў і эканомікі ўсіх краін Еўрасаюза ўхвалілі гэтае рашэнне. Такім чынам, Латвія стане 18-й краінай, якая перайшла на адзіную еўрапейскую валюту.

Латвіі прыйшлося пераадолець фінансавы крызіс, і цяпер яе эканоміка лічыцца адной з самых дынамічных у ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?