Мужчына здымаў на фота і відэа сваю жонку і сяброў, а затым прадаваў ролікі і здымкі праз інтэрнэт, паведамілі аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама і аддзел інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Следчага камітэта.

Колькі часу таму ў аддзел па супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Мінаблвыканкама паступіла аператыўная інфармацыя пра тое, што маладая сямейная пара, якая жыве ў Мінску, вырабляе парнаграфічныя матэрыялы (фатаграфіі і відэаролікі) і размяшчае іх на сайт адпаведнай тэматыкі.

Адзін з наведвальнікаў сайта, жыхар Нарвегіі, зацікавіўшыся матэрыяламі, прапанаваў ім зняць аналагічныя парнаролікі, але з удзелам і іншых маладых людзей. У якасці аплаты паабяцаў забраць самадзейных порнаакцёраў у Нарвегію для прастытуцыі і здымак у прафесійных парнастужках.

Гаспадар сямейства вырабіў некалькі ролікаў. Для гэтага ён арандаваў на суткі кватэру, відэакамеру і запрашаў для ўдзелу ў аматарскіх здымках двух сяброў і дзяўчыну, з якой пазнаёміўся праз інтэрнэт. І калі маладыя людзі «працавалі» з чыстага энтузіязму, то дзяўчына таксама спакусілася на прапанову накіравацца ў Нарвегію за лёгкімі грашыма. У чаканні адказу нарвежца мужчына размясціў на тым жа сайце фатаграфіі і відэаролікі, доступ да якіх закрыў паролем. Ахвотным азнаёміцца з пікантнымі ролікамі ён прапанаваў перавесці на яго кашалёк WebMoney досыць вялікую суму ў валюце.

Адзін з карыстальнікаў, жыхар Масквы, перавёўшы на ўказаны рахунак грошы і пераканаўшыся ў раскаванасці і багатай фантазіі пары, прапанаваў ім аказваць яму сэксуальныя паслугі за немалую ўзнагароду. Сямейства пагадзілася і пачало рыхтавацца да ад’езду ў Расію. Аднак трапіць у Маскву ім не ўдалося — іх затрымалі аператыўныя супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі міліцыі Мінскай вобласці.

У дачыненні да мужчыны Фрунзенскім (Мінска) раённым аддзелам СК распачата справа на падставе ч. 2 арт. 343 КК (выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?