Гэтую колькасьць затрыманых агучыў 29 сакавіка на прэс-канфэрэнцыі ў пракуратуры Беларусі генэральны пракурор Пётар Міклашэвіч. Ён паведаміў, што 112 затрыманых былі арыштаваны на 15 сутак, 228 – на 10 сутак, болей за сто чалавек атрымалі меншыя тэрміны альбо штрафы, 53 непаўналетніх адпусьцілі. Сярод затрыманых быў 21 замежнік, у тым ліку грамадзяне Ўкраіны, Польшчы, Расеі, Літвы, Грузіі й Канады. Акрамя аднаго замежніка, усе арыштаваныя ад 3 да 15 сутак.

Паводле зьвестак праваабаронцаў, затрыманых з 19 да 25 сакавіка значна болей. У праваабарончым цэнтры «Вясна» спасылаюцца на сьпісы затрыманых, у якіх 570 чалавек, а яшчэ, паводле праваабаронцаў, да 200 чалавек у гэтых сьпісах адсутнічае. У «Вясьне» нагадалі й пра больш як дзьвесьце актывістаў, затрыманых толькі ў Менску напярэдадні выбараў 19 сакавіка. У рэгіёнах затрымалі яшчэ больш за дзьвесьце чалавек, лічаць праваабаронцы. Разам, як яны лічаць, перад выбарамі й адразу па іх у Беларусі затрымалі й пакаралі каля тысячы чалавек.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0