Восенню 2008 года ў гэтай вёсцы намаганнямі сяброў «Дзедзіча» быў знойдзены і выкуплены прыгожы дом 1931 года пабудовы. Ужо 4 гады паступова, але мэтанакіравана вядуцца будаўнічыя працы па стварэнні грамадскага асяродка для адукацыйных, культурных, спартыўных і экалагічных імпрэз, летнікаў, семінараў, канферэнцый, музычных фэстаў, у якіх будзе браць удзел моладзь з Беларусі і іншых краін Еўропы.

Актыўных і пазітыўных маладых людзей з усіх рэгіёнаў Беларусі запрашаем далучыцца да працы ў летніку, каб надалей стаць ганаровымі і заўсёды жаданымі гасцямі «Еўрапейскага дома».

Як усё будзе адбывацца?

З 23 ліпеня пачынае працу намётавы гарадок вакол аб’екта рэканструкцыйна-будаўнічых прац. Але паколькі дом знаходзіцца ўжо ў досыць высокай ступені гатоўнасці, ахвотныя могуць размясціцца ў самім доме.

Летнік «Залессе-2013» — гэта:
— працы на аб’екце 3–4 гадзіны ў дзень;

— сустрэчы з вядомымі творчымі асобамі;

— канцэрт з удзелам Піта Паўлава — аднаго з пачынальнікаў беларускага року;

— вандроўка ў Воўчын (радзіма апошняга караля Рэчы Паспалітай са старажытным Троіцкім касцёлам);

— вандроўка ў Ставы (святая крыніца);

фаер-шоу і свята вады на возеры Катэра;

— вечаровы Open Air;

— дэбаты;

— прыемныя размовы.

Каб трапіць на летнік, трэба:

— быць авантурным, прыемным, разумным, крэатыўным і вясёлым чалавекам;

— запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на адрас: [email protected] да 15 ліпеня;

— прыехаць і застацца ў ганаровай кнізе сябрам «Дома еўрапейскіх сустрэч» назаўжды.

Арганізатары летніка забяспечваюць праезд з Брэста і назад, размяшчэнне (у намётах або ў доме), харчаванне.

Пытанні, заяўкі і анкеты прымаюцца да 15 ліпеня на электронную скрыню [email protected].

Тэлефоны для дадатковай інфармацыі: (029) 724-21-16, (029) 660-57-41 (Дзмітрый).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0