Хуліган, які напаў на доктара-сірыйца ў электрацягніку Орша — Мінск правядзе ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) трое сутак. Заўтра будзе вядомая мера стрымання, паведамілі ў Следчым камітэце.

Падазраваны 1994 г.н. ужо апытаны. У ходзе допыту ён растлумачыў, што ўдарыў сірыйца, бо той яго справакаваў.

Якіх-небудзь прыкмет таго, што збіццё адбылося з-за нацыянальнасці доктара, не ўстаноўлена.

Нагадаем, 6 ліпеня ў электрычцы Орша — Мінск у раёне ст. Слабада — Сцяпянка малады чалавек з шумнай кампаніі збіў сірыйца, які, як высветлілася пазней, з’яўляецца клінічным ардынатарам 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска. Кастрычніцкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч.1 арт. 339 («Хуліганства»).

Учора раніцай былі затрыманыя ўсе чацвёра пасажыраў, якія разам з нападнікам на сірыйца ехалі ў цягніку. Як распавёў адзін з сяброў нападніка, учора трох з кампаніі дапыталі ў якасці сведак і адпусцілі, а сябра «закрылі на трое сутак».

Адказваць на пытанне, што стала прычынай збіцця, малады чалавек не стаў. «За што ён быў збіты, застанецца таямніцай», —
адказаў малады чалавек на сцвярджэнні некаторых відавочцаў аб тым, што агрэсію аднаго выклікала ўсмешка сірыйца.

«Ды не за ўсмешку, не трэба свае версіі вылучаць», — таксама дадаў малады чалавек. На пытанне, ці не было жадання спыніць аднаго, ён адказаў так:

«Было, але там было толькі пару удараў, і ён адышоў».

Сам пацярпелы на кантакт з журналістамі не ідзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?