Крымінальна-выканаўчая інспекцыя Партызанскага РУУС Мінска накіравала ў суд матэрыялы крымінальнай справы журналісткі Ірыны Халіп для паўторнага разгляду.

«Калі я апошнім разам хадзіла ў інспекцыю адзначацца, мне сказалі, што на мінулым тыдні справа была накіравана ў суд, — сказала яна. — З суда пакуль позва не прыходзіла. Чакаю. Адтэрміноўка прысуду мінае 21 ліпеня. Але гэта нядзеля, так што тэарэтычна пасяджэнне павінна адбыцца не пазней як у наступную пятніцу, 19 ліпеня».

Паводле слоў Халіп, суд павінен вырашыць, вызваліць яе, адправіць у калонію ці пакінуць у тым жа статусе яшчэ на нейкі тэрмін.

Нагадаем, Ірына Халіп, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, які атрымаў палітычны прыстанак у Вялікабрытаніі, у маі 2011 года была прызнана вінаватай ва ўдзеле ў масавых беспарадках пасля выбараў 19 снежня 2010 года і асуджана на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады. Яна не мае права пакідаць Мінск, павінна кожны тыдзень адзначацца ў міліцыі і быць дома пасля 22.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?