«Прыёрбанк» афіцыйна прэзентаваў сістэму электронных грошай «Белкі» (Belqi). Рахункі з «Белкамі» ў беларускіх рублях мусяць дапамагчы расплачвацца ў інтэрнэт-крамах, аплачваць паслугі і гэтак далей. Апроч таго — папаўненне рахункаў World of Tanks, Warface, Point Blank, Aion і іншых анлайн-гульняў, а таксама акаўнтаў на «Аднакласніках» і «Укантакце».

«Белкі» запушчаныя «Прыёрбанкам» сумесна з «Аб’яднанай сістэмай імгненных плацяжоў» (брэнд — Qiwi).

Гэта чарговая сістэма электронных грошай у Беларусі — ужо існуюць WMB, EasyPay, iPay…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0