Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце не мае намеру ўдзельнічаць у шэсці «За роўнасць», што пройдзе ў Вільні 27 ліпеня. Кіраўнік суседняй краіны сказала, што будзе чакаць рашэння суда аб месцы правядзення шэсця, але сама ў ім ўдзел прымаць не будзе.

«Асабіста я ні ў якіх шэсцях не ўдзельнічаю. Да гэтага часу не ўдзельнічала і не збіраюся ўдзельнічаць ні ў якіх шэсцях», — сказала на прэс-канферэнцыі журналістам Грыбаўскайце.

На пытанне, ці выступіць прэзідэнт на шэсці сэксменшасцяў, Грыбаўскайце паўтарыла: «Я паўтараю: не ўдзельнічала і не буду ўдзельнічаць ні ў якіх шэсцях, ніколі не выступала ні на якіх шэсцях».

Кіраўнік Літвы адзначыла, што забараніць шэсце ніхто не можа.
Між тым спрэчку аб месцы правядзення шэсця, на яе думку, павінен вырашыць суд.
«Канстытуцыя Літвы гарантуе ўсім грамадзянам роўныя правы на сход.
Што тычыцца месца правядзення таго ці іншага мерапрыемства, гэтае пытанне вырашае муніцыпалітэт або мэрыя. Гэта павінны вырашаць толькі тыя, хто звяртаецца ў мэрыю і сама мэрыя. Другі суд ужо абавязаў мэрыю вырашаць гэтае пытанне. Калі будзе пададзена апеляцыя, зноў будуць вырашаць суды», — сказала Грыбаўскайце.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?