Чарга грузавікоў на беларуска-літоўскім памежжы, архіўнае фота радыё «Свабода».

Чарга грузавікоў на беларуска-літоўскім памежжы, архіўнае фота радыё «Свабода».

Паводле апошніх звестак Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, у чарзе ў пункце пропуску «Катлоўка» на беларуска-літоўскай мяжы на выезд з беларускай тэрыторыі знаходзіцца 70 грузавых і 120 легкавых аўтамабіляў, у пункце «Каменны Лог» — 80 і 60 адпаведна, у «Беняконях» — 170 грузавых, у «Прывалцы» — 40 грузавых. Чэргаў на ўезд у Беларусь з боку Літвы не назіраецца.

Як паведамілі БелаПАН у беларускім пагранведамстве, з-за «італьянскай забастоўкі» літоўскіх памежнікаў прапускная здольнасць у «Катлоўцы» знізілася больш як у 10 раз. Калі ў звычайным рэжыме цераз гэты пункт пропуску праходзіла за гадзіну да 70 легкавых аўтамабіляў, то цяпер — пяць-сем, калі 15–20 грузавых, то гэтым часам — тры-чатыры.

У такой сітуацыі эксперты звяртаюць увагу на тое, што чэргаў на літоўскай тэрыторыі няма. Таму яны задаюць пытанне, чыю ўвагу прыцягваюць сваёй забастоўкай літоўскія пагранічнікі, патрабуючы вырашэнні сваіх праблем: беларускага ці ўсё ж літоўскага?

Нагадаем, забастоўка пачалася раніцай 9 ліпеня. Літоўскія пагранічнікі патрабуюць, у прыватнасці, павялічыць зарплату не менш як на 10% і ў 2014 годзе аднавіць яе да ўзроўню 2008 года. Акрамя таго, прафсаюз патрабуе вырашэння пытанняў сацыяльных гарантый супрацоўнікам пагранслужбы, уключаючы камандзіровачныя расходы, павелічэнне грашовай кампенсацыі за жыллё, выплату часткі нявыплачанай заработнай платы, увядзення 40-гадзіннага працоўнага тыдня і выдзялення дадатковых сродкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?