Скрыншот відэа, зробленага рэгістратарам сведкі аварыі.

Скрыншот відэа, зробленага рэгістратарам сведкі аварыі.

Фота «Брестская газета».

Фота «Брестская газета».

Фота «Брестская газета».

Фота «Брестская газета».

9 ліпеня, прыблізна, а 18-й гадзіне, на мосце па вуліцы Піянерскай кіроўца мікрааўтобуса перамяшчаўся ў іншую паласу і на хуткасці сапхнуў «Опель Астра» на паласу сустрэчнага руху. Там «Опель» сутыкнуўся з «Мэрсэдэсам». Кіроўца мікрааўтобуса «Опель Вівара», які справакаваў аварыю, паехаў далей, піша «Брестская газета».

У выніку аварыі на месцы загінуў 35-гадовы пасажыр «Опеля». У яго 28-гадовага кіроўцы, жыхара Брэста, закрыты пералом ніжняй сківіцы, рэзаная рана падбароддзя, закрыты пералом левага каленнага сустава.

26-гадовы кіроўца «Мэрсэдэса» шпіталізаваны з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем галаўнога мозгу і пераломамі нагі.

«У ходзе правядзення вышуковых мерапрыемстваў сталі вядомыя аўтамабіль і кіроўца, датычныя да ДТЗ. Мікрааўтобус „Опель Вівара“ належыць 44-гадоваму жыхару Брэста, яго затрымалі», — расказала «БГ» начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук. Яна дадала, што ўсе кіроўцы маюць пасведчанні і ўсе былі цвярозыя.

Як паведаміў «БГ» афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці, па гэтым факце 10 ліпеня заведзена крымінальная справа па ч.2 арт. 317 «Парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека або нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання».

Відэа gaibrest.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?