Паводле звестак дынамаўскай прэс-службы, да канца 2015 года заключаны кантракт з 27-гадовым абаронцам «Гомеля» Сяргеем Канцавым. З 2004 па 2007 год футбаліст ужо абараняў колеры сталічнага клуба. Затым у яго кар’еры быў магілёўскі «Савіт», жодзінскае «Тарпеда», казахстанскі «Табол» і «Гомель». У гэтым сезоне Канцавы правёў у складзе гамяльчан 14 матчаў, у якіх забіў два мячы.

На такі ж тэрмін падпісана пагадненне з 25-гадовым паўабаронцам бялградскага АФК і зборнай Чарнагорыі Неманьем Нікалічам. Ён з’яўляецца выхаванцам «Црвены Звезды», у складзе якой згуляў 25 матчаў. Апрача таго, футбаліст высупаў за сербскія клубы «Злацібор Вода», «Спартак» (Субоціца), а таксама за чарнагорскі «Грбаль».

Апрача таго, «Дынама» дамовілася з сербскім «Хайдуком» з Кулы аб арэндзе нападаючага Лазара Весялінавіча. 26-гадовы форвард будзе выступаць за мінскую каманду да канца сезона, пасля чаго мінчане змогуць выкупіць трансферныя правы футбаліста. У мінулым сезоне Весялінавіч забіў 17 мячоў у складзе «Хайдука», заняўшы трэцяе месца ў спісе бамбардзіраў чэмпіянату Сербіі.

Раней «Дынама» заключыла трохгадовы кантракт з іншым прадстаўніком «Хайдука» — 24-гадовым сербскім паўабаронцам Нянадам Адамавічам.

Нямецкі партал transfermarkt.de ацэньвае Весялінавіча ў 500 тыс. еўра, Нікаліча — у 750 тыс. еўра, Канцавога — у 500 тыс. еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?