Эканоміка1414

Жыхарам Валожынскага раёна строга забаронена трымаць свіней цягам паўгода

Жыхарам Валожынскага раёна Мінскай вобласці з 8 ліпеня «катэгарычна забаронена» ўтрыманне свіней. Забарона дзейнічае на працягу паўгода, паведамілі ў Валожынскім райвыканкаме.

Адпаведнае распараджэнне раённай адміністрацыі размешчана на сценах вясковых магазінаў. Як вынікае з распараджэння, «у сувязі з абвяшчэннем часткі Валожынскага раёна першай пагражальнай зонай па захворванні свіней на афрыканскую чуму» грамадзянам неабходна ў тэрмін да 8 ліпеня 2013 года «правесці зарэз здаровых свіней для асабістага спажывання». Ім абяцана даць магчымасць «здаць лішкі свіней у жывой вазе на мясакамбінаты».

Закуп свіней будзе рабіцца праз сельсаветы паводле заявак, якія неабходна было падаць да 5 ліпеня. У выпадку выяўлення захворвання свіней грамадзянам трэба «ў тэрміновым парадку» звяртацца па ўказаным тэлефоне. Самастойныя меры прымаць забаронена.

«З 8 ліпеня 2013 года ўтрыманне свіней катэгарычна забаронена на працягу шасці месяцаў. У выпадку парушэння патрабаванняў будзеце несці адказнасць згодна з КК РБ арт. 284», — сказана ў распараджэнні.

Артыкул 284 Крымінальнага кодэкса (парушэнне ветэрынарных правіл) прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў або пазбаўлення волі на такі ж тэрмін з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.

У выпадку выяўлення свіней «пры паўторным падворным абыходзе пагалоўе будзе канфіскоўвацца без выплат кампенсацыі», папярэджвае адміністрацыя Валожынскага раёна.

Валожынскі раён мяжуе з Іўеўскім раёнам Гродзенскай вобласці, дзе ў канцы чэрвеня была зарэгістраваная ўспышка захворвання на афрыканскую чуму свіней (АЧС).

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»4

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін патэлефанаваў Лукашэнку і расказаў пра сустрэчу з Трампам8

Хлопец патануў падчас дайвінгу ў Геленджыку, бо інструктары забыліся запоўніць балон6

Гісторыя рэзананснай забастоўкі беларускага метро, якая 30 год таму ўзвар'явала ўлады4

П’яная бухгалтарка збіла фельчарку брыгады хуткай дапамогі4

Машына ДАІ трапіла ў ДТЗ на Лагойскім тракце

Трох беларусаў вызвалілі з рабства з фермерскай гаспадаркі Варонежскай вобласці4

Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню25

У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА8

Паваленыя дрэвы і разбураныя дахі — МНС расказала пра наступствы начной непагадзі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»4

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць