Увод у строй лядовай арэны ў мінскім мікрараёне Чыжоўка перанесены з ліпеня на снежань 2013 г. з-за недахопу працоўных рук, паведаміў старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Яўген Ворсін на прэс-канферэнцыі ў Мінску 11 ліпеня.

Паводле словаў Ворсіна, дэфіцыт працоўнай сілы звязаны з тым, што ў гэтым годзе да памятных дат уводзіліся іншыя важныя аб’екты. «Праблема не звязаная з фінансаваннем ці недастатковай увагай да арэны», — падкрэсліў кіраўнік ФХРБ. Цяпер вядзецца знешняе і ўнутранае аздабленне лядовага палаца. «У верасні-кастрычніку будуць завершаны агульнабудаўнічыя працы, у лістападзе — пусканаладачныя. З 1 снежня арэна павінна працаваць у спаборніцкім рэжыме. У студзені ў якасці тэсту тут будзе праведзены Калядны турнір аматараў хакея», — сказаў Ворсін.

Як адзначыў кіраўнік федэрацыі, затрымка з уводам «Чыжоўка-Арэны», на якой пройдуць матчы чэмпіянату свету-2014, выклікала нараканні «з боку замежных партнэраў». Мерапрыемствы, запланаваныя на аб’екце восенню, прыйшлося перанесці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?