УУС Брэсцкага аблвыканкама праверыць законнасць дзеянняў міліцыі пры затрыманні вулічных гандляроў у Пінску, паведамляецца на сайце абласной міліцыі.

Інфармацыя пра жорсткі разгон вулічных гандляроў з’явілася ў інтэрнэце 10 ліпеня.

У паведамленні УУС Брэсцкага аблвыканкама гаворыцца, у прыватнасці, што ўчастковы інспектар міліцыі Пінскага ГАУС падчас выканання сваіх службовых абавязкаў 7 ліпеня тройчы наведваў тэрыторыю, якая прылягае да дома № 118 па вуліцы Брэсцкай, дзе грамадзяне рэгулярна спрабуюць весці гандаль прадуктамі харчавання з зямлі (у месцы, забароненым заканадаўствам). З імі ўчастковы тройчы праводзіў гутаркі, тлумачыў, што яны парушаюць заканадаўства і могуць несці адміністрацыйную адказнасці, але безвынікова.

Каля 15 гадзін 7 ліпеня ўжо чацвёрты раз участковы выявіў парушэнне правіл гандлю на гэтым месцы. Сумесна з двума дзяжурнымі нарадамі палка ППСМ ён «прыняў меры па спыненні адміністрацыйных правапарушэнняў і затрыманні правапарушальнікаў, якія аказалі непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі», гаворыцца ў паведамленні УУС.

У выніку ў Заходні грамадскі пункт аховы грамадскага парадку былі дастаўлены тры чалавекі: мужчына 1957 года нараджэння і дзве жанчыны 1949 года нараджэння. У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол на падставе арт. 23.3 КоАП (умяшанне ў вырашэнне справы аб адміністрацыйным правапарушэнні). 9 ліпеня справа была разгледжана ў судзе Пінскага раёна і Пінска, і ён прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20-ці базавых велічынь.

У дачыненні да жанчын складзены адміністрацыйныя пратаколы на падставе ч. 8 арт.12.17 (парушэнне правіл гандлю і аказання паслуг насельніцтву) і 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) КоАП. Справы аб адміністрацыйных правапарушэннях накіраваныя ў суд.

«УУС Брэсцкага аблвыканкама будзе праведзена праверка абгрунтаванасці прадпрынятых мер з боку супрацоўнікаў пінскай міліцыі ў дачыненні да затрыманых асоб і дадзена адпаведная прававая ацэнка», — гаворыцца ў паведамленні УУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?