Адзіны артыкул даходу для арганізатараў чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску — гэта «рэалізацыі білетных праграм». Такую заяву зрабіў кіраўнік дырэкцыі па правядзенні турніру, старшыня Федэрацыі хакея Яўген Ворсін на прэс-канферэнцыі 11 ліпеня. Менавіта таму арганізатары будуць старацца «забяспечыць поўную запаўняльнасць трыбун», адзначыў ён.

Паводле яго слоў, арганізатары разлічваюць, што адначасова ў горадзе будзе знаходзіцца да 20 тыс. удзельнікаў і гасцей чэмпіянату. Ворсін адзначыў, што «ў нас хапае гасцініц і інтэрнатаў для размяшчэння такой вялікай колькасці гасцей».

Ён таксама паведаміў, што на сайце федэрацыі будзе размешчана інфармацыя-зварот да хакейных фанатаў і балельшчыкаў запрашаць для размяшчэння на бясплатнай аснове балельшчыкаў з іншых краін у сябе дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?