Ад такой машыны ельскія ўлады адмовіліся пасля рэзанансу ў прэсе.

Ад такой машыны ельскія ўлады адмовіліся пасля рэзанансу ў прэсе.

Ельскі раённы аддзел адукацыі плануе набыць ГАЗ 3302 Белава 1220 за 250 млн рублёў (каля 21.760 еўра) .

Ельскі раённы аддзел адукацыі плануе набыць ГАЗ 3302 Белава 1220 за 250 млн рублёў (каля 21.760 еўра) .

Бюджэтны «УАЗ Патрыёт» каштуе на 10 тысяч еўра менш, чым плануе патраціць на іншае аўто Ельскі райвыканкам.

Бюджэтны «УАЗ Патрыёт» каштуе на 10 тысяч еўра менш, чым плануе патраціць на іншае аўто Ельскі райвыканкам.

Адмовіўшыся ў мінулым годзе пасля масавай крытыкі ад куплі джыпа за 587 млн рублёў, гэтым летам, у Год беражлівасці, ельскія ўлады плануюць набыць за 542 млн два аўтамабіля, піша «Салідарнасць».

У мінулым годзе для старшыні Ельскага райвыканкама за сродкі з мясцовага бюджэту хацелі купіць шыкоўны прадстаўнічы джып Volkswagen Touareg за 587 млн рублёў. Але пасля рэзанансу чыноўнікі вымушаныя былі адмовіцца ад задумкі.

Адзначым, што падобныя пакупкі шыкоўных аўтамабіляў час ад часу здзяйсняліся чыноўнікамі ў іншых рэгіёнах. Як вынік, у сакавіку гэтага года кіраўнік дзяржавы забараніў набываць службовыя машыны даражэй за 25 тысяч еўра.

Але нядаўна на сайце дзяржзакупак прадстаўнікі Ельскага райвыканкама размясцілі новыя аб'явы аб куплі аўто.

Па-першае, аддзел адукацыі за 250 млн рублёў (каля 21.760 еўра) плануе набыць ГАЗ 3302 Белава 1220.

Па-другое, чыноўнікі хочуць купіць уседарожнік колеру чорны або серабрысты металік за 292 млн рублёў. Не выключана, што ў новы аўтамабіль перасядзе той жа кіраўнік раёна, які ездзіць на «Нісане», які «развальваецца».

У Ельскім райвыканкаме на пытанне «Салідарнасці», ці будзе прызначаны новы ўседарожнік для старшыні, адказаць не змаглі.

— Не магу вам нічога сказаць. Яшчэ ніхто нічога не вырашыў. Да пабачэння, — сказалі там.

Згодна курсу, усталяванага ў сераду на валютна-фондавай біржы, сума ў аб'яве адпавядае 25 410 еўра. Гэта значыць, крыху больш, чым дапускае прэзідэнцкі ўказ.

Дарэчы, пры жаданні райвыканкам мог бы купіць уседарожнік за значна меншы кошт. Да прыкладу, за бюджэтны «УАЗ Патрыёт» просяць 168 млн рублёў (каля 15 тысяч еўра).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?