Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік дзяржаўнай установы «Упраўленне бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама» Андрэй Новікаў.
Створана гарадская міжведамасная група па абследаванню гаражных масіваў, у склад якой увайшлі прадстаўнікі органаў унутраных спраў, падатковай, землеўпарадкавальнай ісанітарна-эпідэміялагічнай службаў, МНС, Энерганагляду. Іх мэта — спыніць факты нелегальнага аказання паслуг па рамонце аўтамабіляў.
Ужо праверана чатыры кааператывы — «Серпанцін»,
Акрамя таго, умаі-чэрвені праводзіўся маніторынг дзеючых станцый тэхнічнага абслугоўвання. Некаторыя аб’екты аказвалі асобныя паслугі пры адсутнасці сертыфіката адпаведнасці.
Па словах Андрэя Новікава, сфера аўтасэрвісу прывабная для бізнесу. Зямельныя ўчасткі, выстаўленыя на аўкцыёны для аказання такіх паслуг, карыстаюцца попытам. У 2012 прададзена сем пляцовак, у бюджэт паступіла Br5 млрд., у
Разам з тым актуальнай праблемай застаецца ценявы рынак. Паводле ацэнак спецыялістаў, 50% СТА працуюць нелегальна ў гаражных кааператывах.«Неабходна зрабіць больш жорсткай адказнасць за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, стымуляваць прадпрымальнікаў працаваць легальна. Упраўленне накіравала ў адпаведныя службы свае прапановы для эфектыўнай барацьбы з ценявым бізнэсам», — адзначыў Андрэй Новікаў.
На тэрыторыі сталіцы працуюць 829 аб’ектаў па рамонце і абслугоўванні аўтамабіляў. У 2012 яны аказалі насельніцтву паслугі на суму больш за Br800 млрд.