Канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель выступіла ў абарону супрацоўніцтва нямецкіх і амерыканскіх спецслужбаў. Яна сказала, што параўнанне дзеянняў Агенцтва нацыянальнай бяспекі (АНБ) ЗША са «Штазі» некарэктнае і замыльвае вочы. Амерыка — самы верны саюзнік Германіі вось ужо доўгія гады. А дзеянні разведкі былі скіраваныя перадусім на барацьбу з тэрарызмам, а не на ліквідацыю палітычных апанентаў, як былой ГДР.

Гэтыя меркаванні Меркель выказала напярэдадні візіту міністра ўнутраных справаў ФРГ Ганса-Пэтэра Фрыдрыха ў Вашынгтон, дзе гаворка пойдзе таксама пра справу Сноўдэна і ягоных выкрыццяў. На думку нямецкай сацыял-дэмакратычнай апазіцыі, Меркель і кіраўнік яе адміністрацыі Рональд Пафала не маглі не ведаць пра дзеянні АНБ, але заплюшчвалі на гэта вочы.

З дакументаў Сноўдэна вынікае, што ў Германіі амерыканцы перахоплівалі каля 500 мільёнаў тэлефанаванняў і мэйлаў за месяц.

Правыя колы лічаць, што такая пільнасць канечне неабходная ў барацьбе з тэрарызмам і са спробамі разведак варожых краін пранікнуць у сярэдзіну дзяржапарата краін НАТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?