Навукоўцы лічаць, што калі справа даходзіць да сэксу, і мужчыны, і жанчыны крывяць душой. Часта людзі проста хочуць адпавядаць нормам, што склаліся ў сучасным грамадстве. Пры гэтым мужчыны больш схільныя перабольшваць сваю сэксуальную актыўнасць, чым жанчыны.

Існуе меркаванне, што мужчыны думаюць пра сэкс кожныя 7 секунд. Аднак гэта не так. Прэса паведамляе аб новых даследаваннях, якія выявілі, што сапраўдная сэксуальнасць людзей не адпавядае таму, што яны самі пра яе расказваюць з-за жадання адпавядаць гендэрным стэрэатыпам. І на самай справе мужчыны значна менш схільныя да сэксу, чым гэта прынята лічыць.

У цэлым жа не толькі мужчыны, але і жанчыны прыхарошваюць рэчаіснасць, кажучы аб сваіх сэксуальных «подзвігах». У добрым настроі, як правіла, і жанчыны, і мужчыны схільныя перабольшваць уласную сэксуальную значнасць.

Але ў мужчын больш прыкметная розніца ў ацэнцы свайго сэксуальнага вопыту, калі яны адказваюць у добрым або падаўленым стане духу. У параўнанні з жанчынамі яны больш схільныя завышаць свой сэксуальны патэнцыял.

Пасля таго, як мужчыны і жанчыны па просьбе даследчыкаў запоўнілі анкеты на тэмы сэксуальнага здароўя, высветлілася, што сваю сэксуальную цікавасць яны ацэньвалі на 0,7 балаў вышэй, чым ёсць на самай справе. Пры гэтым удзельнікі анкетавання адзначалі сваю зацікаўленасць у сексе, узровень актыўнасці, дыскамфорт або дысфункцыі, задавальненне, ацэньвалі свае сэксуальныя думкі і дзейнасць штодня на працягу 30 дзён запар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?