Ніякага абвалу беларускага рубля не будзе. Аб гэтым заявіў сёння ў Касцюковічах (Магілёўская вобласць) на нарадзе са старшынямі райвыканкамаў Магілёўскай вобласці прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

Паводле слоў кіраўніка ўрада, для ажыятажу на валютным рынку няма ніякіх падстаў. Эканоміка краіны працуе стабільна, золатавалютных рэзерваў дастаткова.

Стаяць у чэргах у абменнікі няма ніякага сэнсу.
«Мы без праблем зможам забяспечыць патрэбнасці насельніцтва ў замежнай валюце», — канстатаваў прэм’ер-міністр.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?