Генэрал Балуеўскі

Кіраўнік Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Расеі генэрал арміі Юры Балуеўскі выступіў сёньня ў залі царкоўных сабораў маскоўскага Храма Хрыста Збаўцы. Ён заявіў, што «Расея мае і будзе мець самую надзейную і моцную зброю ў сьвеце», пры гэтым «сваёй зброяй Расея нікому не пагражае», але «надзейна захоўвае гэтую зброю ў гатоўнасьці да выкарыстаньня».

Сёньня ў Храме Хрыста Збаўцы сьвяткуюць 60‑гадовы юбілей 12‑га Галоўнага ўпраўленьня Міністэрства абароны — установы, якая адказвае за захаваньне і прымяненьне ядзернай зброі.

Ў храме сабралася дзіўная кампанія: афіцэры Галоўнага ўпраўленьня, вайсковыя кіраўнікі, ветэраны падразьдзяленьняў асобай рызыкі ды ярархі Расейскай Праваслаўнай Царквы.

Пасьля сьвяточнага малебна, які адслужыў япіскап Бронніцкі Амвросій (Ермакоў), вікарый патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Алексія II, у залі царкоўных сабораў прадстаўнікам перадавых злучэньняў ядзернага забеспячэньня ўручылі вымпелы‑харугвы з вобразам Серафіма Сароўскага, які з’яўляецца апекуном ядзернай зброі Расеі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?