У краінах былога Савецкага Саюза ёсць мільёны сем’яў, у якіх ёсць прычыны чакаць выбачэнняў ад людзей, якія працавалі ў ЦК КПСС і КДБ, заявіў у інтэрв’ю эстонскаму тэлебачанню прэзідэнт Германіі Ёахім Гаўк, які наведаў Эстонію 9–10 ліпеня.

На пытанне, ці мусіць Расія ўзяць прыклад з Германіі, каб перажыць таталітарнае мінулае, Гаўк адказаў, што свой досвед вельмі складана перадаваць каму-небудзь, але калі дзяржава пытаецца, як вызваліцца ад грузу мінулага, то заўсёды можа дапамагчы разуменне пункту гледжання ахвяры.

«У былым Савецкім Саюзе, у Расіі, ва Украіне, у Беларусі і іншых краінах, дзе была савецкая ўлада, ёсць мільёны сем’яў, у якіх ёсць прычыны чакаць выбачэнняў ад тых, хто дзейнічаў супраць людзей, працуючы ў ЦК КПСС і КДБ», — заявіў Гаўк.

«Многія з вінаватых яшчэ жывыя, Германія не ставіць перад сабой задачу камусьці нешта падказваць, але посткамуністы павінны самі сябе спытацца, ці не засталося ў іх даўгоў перад людзьмі», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?