Лясістасць Беларусі па стане на 1 студзеня 2013 года.

Лясістасць Беларусі па стане на 1 студзеня 2013 года.

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі адказны за падлікі лясістасці краіны. Паводле яго інфармацыі,

сёлета лясы займалі 39,1% тэрыторыі краіны.
Гэтая лічба павольна расце. Сем гадоў таму лясістасць складала 38,3%.
Найбольшая колькасць зялёных насаджэнняў на Гомельшчыне і Віцебшчыне.
Калі казаць пра раёны-лідары, то гэта Расонскі і Лельчыцкі. Дзве траціны іх тэрыторыі – лясы.
На Гродзеншчыне і Брэстчыне лясоў не так шмат.
Але найменш зялёным раёнам стаў Нясвіжскі – усяго 11,4% тэрыторыі якога пакрыта лясамі.
Самыя лясістыя раёны Беларусі

1. Расонскі (67%)

2. Лельчыцкі (66,5%)

3. Нараўлянскі (58,8%)

4. Акцябрскі (57,5%)

5. Асіповіцкі (56,7%)

Найменш лясістыя раёны Беларусі

1. Нясвіжскі (11,4%)

2. Зэльвенскі (15,6%)

3. Бераставіцкі (16,4%)

4. Жабінкаўскі (17,1%)

5. Капыльскі (18,2%)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?